Гавораць, што чалавеку, які захоча пабываць у геаграфічным цэнтры Еўропы, трэба проста купіць білет да Мінска – сталіцы Рэспублікі Беларусь. Як і многа вякоў назад, Беларусь і яе прыгажуня сталіца застаюцца, бадай што, самым зручным перакрыжаваннем дарог, якія здаўна звязвалі Чорнае мора з Балтыйскім, а ўсходнiя землі – с заходнімі.
У дзелавых даведніках і турыстычных праспекатх пра Беларусь гаворыцца сцісла: дзяржава ў цэнтры Еўропы, на захадзе Усходне-Еўрапейскай раўніны ў басейнах верхняга цячэння Дняпра і Нёмана, сярэдняга цячэння Заходняй Дзвіны і Заходняга Буга (правабярэжжа), сярэдняга і ніжняга цячэння Прыпяці. Гэта самыя буйныя рэкі рэспублікі, а ўсяго іх – вялікіх і малых – звыш 20 тысяч.
Беларусь называюць яшчэ і краем азёр. Больш за ўсех іх расыпана на поўначы рэспублікі – у Беларускім Паазер’і – і ў паўднёвых рэгіёнах, уваходзячых у Беларускае Палессе. Ёсць ранёы, у якіх “блакітнымі вачыма азёр”, як гаворыцца ў вядомай песні, занята 10 працэнтаў тэрыторыі. Гэта, напрыклад, Ушацкі і Браслаўскі раёны Віцебскай вобласці.
Азёры тут пераважна невялікія, але, як правіла, вельмі глыбокія; яны ўвесь час сілкуюцца крынічнымі водамі і таму – заўсёды крыштальна чыстыя. Нярэдка іх звязываюць паміж сабой рачулкі, каналы і пратокі. З вышыні птушынага палёту гэты малюнак вельмі нагадвае сабой маляўнічыя каралі з блакітных сапфіраў.
Сапраўдная жамчужына прыроды Беларусі – возера Нарач. Кароткімі пратокамі яно звязана з азёрамі Мястра, Баторына, Белае і іншымі, што ператварае гэты благаславенны куток беларускай зямлі ва ўнікальнае месца для развіцця індустрыі адпачынку і турызму.
Беларусь – раўнінная краіна. Сярэдняя вышыня яе тэрыторыі – 160 метраў над узроўнем мора, найбольшая – 345 метраў (гара Дзяржынская на захад ад мінска), найменшая – 80-90 метраў над узроўнем мора (даліна Нёмана ў горада Гродна). Больш за трэць тэрыторыі Беларусі пакрыта лясамі.
Спецыялісты называюць 28 відаў дрэў і каля 80 відаў кустарнікаў, якія растуць тут. Акрамя “абарыгенаў” – хвоі, елкі, бярозы, дуба, клёна, асіны, граба, вольхі і іншых, нядрэнна прыжыліся на беларускай зямлі і многія “перасяленцы” – лістоўніца сібірская і еўрапейская, дуб паўночны, аксаміт амурскі, арэх маньчжурскі.
Але больш за ўсё ў Беларусі хвойных лясоў. Яны даюць высакаякаснуюдраўніну, унікальную сыравіну для фармацэўтаў і хімікаў, багатыя на вітаміны дары лясоў.
Гордасць рэспублікі – яе запаведнікі і заказнікі. Найбольш выдомыя і самыя буйныя – дзяржаўны нацыянальны парк “Белавежская Пушча”, Бярэзінскі біясферны і Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнікі. Карыстаюцца папулярнасцю ў турыстаў мемарыяльныя запаведнікі “Вязынка” і “Ляўкі”, звязаныя з жыццём і творчасцю народнага песняра Янкі Купалы, Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей і інш. Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік створаны на землях, якія подвергліся радыяцыйнаму ўздзеянню пасля чарнобыльскай трагедыі ў красавіку 1986 года. У выніку яе з гаспадарчага абароту было выведзена звыш 15 % сельгасугоддзяў, тысячы гектараў лясоў, сотні рэк і вадаёмаў.
Источник: Turist.by